Вакансия Ruby on Rails Developer

5 вакансий
Специализация: Ruby/Rails
Уровень: Middle
Опыт: 2 года
Уровень английского: Intermediate
Зарплата: $2000—4000
Город: Минск
Режим работы: Полный день
Размер компании: 25
Возможна удалённая работа: Да

Flatlogic - гэта дынамічная i амбіцыйная IT-кампанія, у якой мы ствараем інавацыйныя прылады для будучага распрацоўшчыкаў.

Пра нас:

* Мы ствараем і прадаем шаблоны мабільных і вэб-дадаткаў, а таксама працуем з праектамі замоўцаў з усяго свету. Гэта сапраўдны рынак і прадукт, мы не стартап - мы жывем за кошт абаротных сродкаў.

* Паводле рэйтынгу dev.by, Flatlogic - адна з самых прывабных для працы IT-кампаній у Беларусі (TOP-9 з ацэнкай 4.9).

* Чатыры былых супрацоўніка Flatlogic стварылі свае ўласныя паспяховыя кампаніі (у тым лiку FriendlyData), з якімі мы сябруем. У нас ёсць чаму павучыцца, калі ёсць жаданне атрымаць бізнес вопыт.

* Кампанія расце па продажах і трафіку экспаненцыйна, у сярэднім па 5-10% у месяц, таму мы заўсёды ў пошуку таленавітых і адказных інжынераў.

Зараз мы шукаем адказнага і закаханага ў сваю справу Ruby on Rails інжынера-праграміста.

Чым трэба будзе займацца:

* Праектаванне і распрацоўка высоканагружаных сэрвісаў;

* Рашэнне складаных інтэграцыйных задач;

* Праектаванне архітэктуры прыкладання.

Нам бы хацелася, каб Вы:

* Валодалі асновамі агульнага праграмавання (Ruby);

* Мелі камерцыйны досвед працы з Ruby on Rails ад 1 года;

* Разумелі працу сістэм кантролю версій (Git, Subversion);

* Мелі досвед працы з базамі дадзеных (SQL або NoSQL);

* Валодалі англійскай мовай на ўзроўні B1+;

* Плюсам будзе вопыт Frontend распрацоўкі (HTML, React, Angular, JavaScript).

Мы прапануем:

  • Працу з цікавымі тэхналогіямі і праектамі
  • Празрыстасць і сумленнасць ва ўсіх працэсах
  • ПВТ і афіцыйная заработная плата
  • Гнуткі працоўны дзень і магчымасць працаваць выдалена
  • Якаснае абсталяванне і камфортны офіс
  • Лямпавая і сяброўская атмасфера ў камандзе, актыўныя і душэўныя карпаратывы, падарункі па асаблівых нагодах і карпаратыўная дысконтная праграма

Калі Вам цікавая дадзеная вакансія, то, калі ласка, дасылайце нам сваё рэзюмэ - мы будзем рады пагутарыць i сустрэцца з Вамi!

2f5df369a5882e6b93929a4d74487374
Представитель компании