Вакансия Automation QA Engineer

5 вакансий
Специализация: QA Automation
Уровень: Middle
Опыт: 2 года
Уровень английского: Intermediate
Зарплата: от $1000
Город: Минск
Режим работы: Полный день
Размер компании: 36
Возможна удалённая работа: Да

Flatlogic - гэта дынамічная i амбіцыйная IT-кампанія, у якой мы ствараем інавацыйныя прылады для будучага распрацоўшчыкаў.

Пра нас:

* Мы ствараем і прадаем шаблоны мабільных і вэб-дадаткаў, а таксама працуем з праектамі замоўцаў з усяго свету. Гэта сапраўдны рынак і прадукт, мы не стартап - мы жывем за кошт абаротных сродкаў.

* Паводле рэйтынгу dev.by, Flatlogic - адна з самых прывабных для працы IT-кампаній у Беларусі (TOP-9 з ацэнкай 4.9).

* Чатыры былых супрацоўніка Flatlogic стварылі свае ўласныя паспяховыя кампаніі (уключаючы FriendlyData), з якімі мы сябруем. У нас ёсць чаму павучыцца, калі ёсць жаданне атрымаць бізнес-вопыт.

* Кампанія расце па продажах і трафіку экспаненцыйна у сярэднім па 5-10% у месяц, таму мы заўсёды ў пошуку таленавітых і адказных прафесiяналаў.

Мы запрашаем далучыцца да нашай каманды Automation QA-iнжынера!

Абавязкi:

  • аналіз і тэставанне патрабаванняў праекта / прадукту, праца з праектнай дакументацыяй;
  • распрацоўка / прымяненне стратэгіі тэсціравання, пабудова і аптымізацыя працэсаў аўтаматызаванага тэсціравання на праекце;
  • ацэнка задач тэсціравання і іх прыярытэты;
  • выкананне аўтаматызаванага тэсціравання на праекце;
  • вядзенне тэставай дакументацыі;
  • складанне справаздач аб якасці прадукту / праекта

Нам бы хацелася, каб Вы:

  • Мелі вопыт функцыянальнага аўтаматызаванага тэсціравання вэб / мабільных дадаткаў ад 2 гадоў;
  • Упэўнена валодалі тэорыяй і рознымі метадамі тэсцiравання;
  • Выдатна разбіраліся ў SQL;
  • Мелі досвед працы па метадалогіі Scrum / Agile;
  • Маглі весці перапіску і размовы на англійскай мове (В2+)

Мы прапануем:

  • Працу з цікавымі тэхналогіямі і праектамі
  • Празрыстасць і сумленнасць ва ўсіх працэсах
  • ПВТ і афіцыйная заработная плата
  • Гнуткі працоўны дзень і магчымасць працаваць выдалена
  • Якаснае абсталяванне і камфортны офіс
  • Лямпавая і сяброўская атмасфера ў камандзе, актыўныя і душэўныя карпаратывы, падарункі па асаблівых нагодах і карпаратыўная дысконтная праграма

Калі Вам цікавая дадзеная вакансія, то, калі ласка, дасылайце нам сваё рэзюмэ - мы будзем рады пагутарыць i сустрэцца з Вамi!

D4ed2f88ea26ffb5516ca6a02bd00110
Представитель компании