Вакансия Digital Marketing Specialist (SMM)

5 вакансий
Специализация: Marketing/PR
Уровень: Middle
Опыт: 2 года
Уровень английского: Upper-Intermediate
Город: Минск
Режим работы: Полный день
Размер команды: 3—5
Размер компании: 36

Flatlogic - гэта дынамічная i амбіцыйная IT-кампанія, у якой мы ствараем інавацыйныя прылады для будучага распрацоўшчыкаў.

Пра нас:

* Мы ствараем і прадаем шаблоны мабільных і вэб-дадаткаў, а таксама працуем з праектамі замоўцаў з усяго свету. Гэта сапраўдны рынак і прадукт, мы не стартап - мы жывем за кошт абаротных сродкаў.

* Паводле рэйтынгу dev.by, Flatlogic - адна з самых прывабных для працы IT-кампаній у Беларусі (TOP-9 з ацэнкай 4.9).

* Чатыры былых супрацоўніка Flatlogic стварылі свае ўласныя паспяховыя кампаніі (уключаючы FriendlyData), з якімі мы сябруем. У нас ёсць чаму павучыцца, калі ёсць жаданне атрымаць бізнес вопыт.

* Кампанія расце па продажах і трафіку экспаненцыйна у сярэднім па 5-10% у месяц, таму мы заўсёды ў пошуку таленавітых і адказных калег.

Нам бы хацелася, каб Вы:

  • Мелі камерцыйны вопыт у SMM (LinkedIn, Github, Facebook, Instagram);
  • Маглі даслаць нам партфоліо з паспяховымі кейсамі (альбо спасылку ў суправаджальным лісце);
  • Маглі расказаць падрабязней аб сваім вопыце: як фармаваўся кантэнт-план, стваралася стратэгія, з кім супрацоўнічалі;
  • Маглі весці перапіску і размовы на англійскай мове (В2);
  • Былі гатовыя працаваць з сацсеткамі;
  • Добрым бонусам будзе веданне асноў працы з графічным рэдактарам Figma (ці іншых).

Мы прапануем:

  • Працу з цікавымі тэхналогіямі і праектамі
  • Празрыстасць і сумленнасць ва ўсіх працэсах
  • ПВТ і афіцыйная заработная плата
  • Гнуткі працоўны дзень і магчымасць працаваць выдалена
  • Якаснае абсталяванне і камфортны офіс
  • Лямпавая і сяброўская атмасфера ў камандзе, актыўныя і душэўныя карпаратывы, падарункі па асаблівых нагодах і карпаратыўная дысконтная праграма

Калі Вам цікавая дадзеная вакансія, то, калі ласка, дасылайце нам сваё рэзюмэ - мы будзем рады пагутарыць i сустрэцца з Вамi!

D4ed2f88ea26ffb5516ca6a02bd00110
Представитель компании